Сярод тых, хто апублікаваў навіну пра «перагрупоўку», былі прапагандысты «РИА Новости» і ТАСС. Пры гэтым яны адначасова выпусцілі, а потым хутка анулявалі навіну аб «перагрупоўцы» расійскіх войск на ўсход ад Дняпра.
«Перагрупоўкай» расійскі бок звычайна называе адступленне. Так было падчас вызвалення УСУ Харкаўскай вобласці ў верасні мінулага года і падчас адыходу расійскіх войск з Херсона год таму ў лістападзе.
У сваю чаргу расійскае Міністэрства абароны Расіі ў каментары для РБК заявіла, што паведамленне было разаслана нібыта ад імя прэс-цэнтра, але, насамрэч, гэта правакацыя, бо паведамленне носіць ілжывы характар.
У канцы кастрычніка УСУ высадзіліся на левым беразе Дняпра. Ім удалося стварыць першы невялікі плацдарм у раёне пасёлка Крынкі і замацавацца там. Усе спробы сіл РФ ліквідаваць плацдарм пакуль беспаспяховыя.
юл